Среда, 19 февраля 2025

Кансультаванне па пытаннях аказаннях матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям арганізуюць у Пружанах 27 ліпеня

185

Шматдзетныя сем’і, якія не падалі ва ўстанову адукацыі па месцы навучання школьніка дакументы для атрымання дапамогі, могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама.

Кансультаванне праводзіцца ў кабінеце 212, на 2 паверсе, па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78. Тэлефон для даведак: 4-15-63 (начальнік аддзела працы Чарняк Дар’я Аляксандраўна).

Таксама па гэтую выплату можна будзе звярнуцца ў суботу, 27 ліпеня, з 9.00 да 14.00 гадзін.

Для атрымання выплаты шматдзетныя сем’і самастойна прадстаўляюць наступныя дакументы:

– заяву на матэрыяльную дапамогу;

– копію пасведчання шматдзетнай сям’і;

– даведку аб складзе сям’і;

– дакумент, які пацвярджае навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) на кожнага вучня. Заяўнікам, у якіх дзеці ідуць у 1, 10 класы, неабходна прадставіць даведку аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову адукацыі;

– выпіску з асабовага рахунку (карт-рахунку) з указаннем нумара рахунку і аддзялення ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– пры неабходнасці іншыя дакументы.