
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню», накіраванай на павышэнне бяспекі і здароўя дзяцей падчас летніх канікулаў, работнікі Пружанскага РАНС сумесна са старшынёй Пружанскага аддзялення ТВВАД Юрыем Амельянчуком арганізавалі занятак па навучанні плаванню дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Дубок». Выратавальнікі надаюць асаблівую ўвагу бяспецы людзей на вадзе.

Падчас заняткаў дзецям прадэманстравалі навучальны відэаролік. Школьнікі атрымалі магчымасць вывучыць асновы плавання, і выратавальныя сродкі. Такія заняткі фарміруюць адказныя адносіны да сябе і свайго здароўя. Дзеці з цікавасцю аднесліся да працэсу навучання.

Падобныя мерапрыемствы праходзілі таксама і ў Варанілавіцкай, Ліноўскай сярэдніх школах, а таксама ў СШ №1 імя ЧБВА.

Іна Хаваўка, работнік РАНС
