Суббота, 12 октября 2024

Справаздачна-выбарную канферэнцыю раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў правялі ў Пружанах

361

На мінулым тыдні адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі яе дэлегаты, але і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вячаслаў Дашкевіч, і старшыня Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Таццяна Гаманчук.

На парадак дня канферэнцыі былі вынесены адразу некалькі пытанняў, адно з якіх тычылася абрання новага старшыні на наступны справаздачны перыяд. З дакладам аб рабоце за мінулую пяцігодку выступіла старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ірына Грышкевіч, якая адзначыла, што камітэтам была праведзена паспяховая работа па стварэнні дзвюх арганізацыйных ячэек, якія ўключылі ў сябе 63 чалавекі. Ірына Аляксандраўна таксама далажыла ўсім прысутным аб калектыўна-дагаворнай, прававой рабоце, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліне і ахове працы.

Пасля даклада старшыні рэвізійнай камісіі Ірыны Ліхтаровіч дэлегатам неабходна было вырашыць галоўнае пытанне дня: хто стане старшынёй на новую прафсаюзную пяцігодку? Адзінагалосным рашэннем лідарам была абрана дзеючы старшыня.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вячаслаў Дашкевіч аб‘яўляе падзяку Ірыне Грышкевіч.

Завяршылася мерапрыемства ўручэннем падзяк і грамат. Так, Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб’явіла падзяку за шматгадовую добрасумленную працу, плённую грамадскую дзейнасць, эфектыўную работу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза Святлане Неміровіч і Ірыне Грышкевіч. У сваю чаргу, Таццяне Шпарла быў уручаны дыплом як фіналістцы Рэспубліканскага фестывалю творчасці сярод работнікаў прафсаюза ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

Жадаем, каб наступная пяцігодка выдалася яшчэ больш яркай і плённай!

Руслан Басак.

Фота аўтара