Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Адпаведны ўказ нумар 412 падпісаў 28 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.