У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўскладанне кветак і вянка да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну правялі камуністы раёна.
Як расказаў першы сакратар райкама КПБ Тарас Перапяляк, які арганізаваў ускладанне, на плошчу каля райвыканкама прыйшлі адданыя ідэям кампартыі камуністы, найстарэйшая з іх — Галіна Канстанцінаўна Немцава.

Падчас мерапрыемства партыйны білет быў уручаны новаму члену кампартыі Беларусі Ларысе Жучкевіч, а піянерскі гальштук Тарас Уладзіміравіч павязаў юнай піянерцы Лізавеце Мазінай.
Памяць пра заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі захоўваюць у сэрцах патрыёты краіны.
Віктар Ільюшчанка