Нагадаем, што апошні раз гэты вадаём прыводзіўся ў парадак больш за 15 гадоў таму. Фінансаванне адпаведных работ вядзецца за кошт сродкаў, сабраных на сёлетнім суботніку.
Плануецца выбраць донныя адкладанні, якія перашкаджаюць вадацёку, з-за чаго зарастае вадаём. Але, як паказаў пачатак работ, у каўшы экскаватара было больш бытавога смецця, а не глею: бярвення, пластыку, бутэлек. Дасталі нават фотаапарат…
Як зазначае дырэктар прадпрыемства С.В.Бабрук, у бліжэйшыя дні работа будзе закончана, і акваторыя паркавай сажалкі пазбавіцца ад былога непрыгляднага выгляду. Хаця поўнасцю давесці яе да ладу, на жаль, не ўдасца: з-за мясцовага рэльефу тэхніка не зможа дабрацца ўсюды, каб пачысціць вадаём як след.
Алег Сідарэнка.
Фота Кацярыны Масік