Четверг, 10 октября 2024

«Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: з хлебам і да хлеба

543

Дзякуючы дзейнасці філіяла райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» жыхары горада і раёна маюць магчымасць набываць нямала смачнай прадукцыі менавіта ўласнай вытворчасці.

Як расказвае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Красевіч, у філіяле працуе 144 чалавекі, якія размеркаваны па чатырох асноўных накірунках — рыбны цэх і вытворчасць мясных паўфабрыкатаў, хлебазавод і забойны цэх.

У асартыменце пружанскія кааператары выпускаюць хлебабулачныя вырабы, рыбную вагавую прадукцыю (вырабляецца яна і ў прэсервах), напоі, мясныя паўфабрыкаты і многае іншае. А ў будучым запланаваны інвестыцыйны праект па ўзвядзенні цэха па вырабе мясных кансерваў. Так што хутка паспрабуем і пружанскую тушонку.

Прадукцыю камбіната ахвотна разбіраюць вядучыя гандлёвыя сеткі краіны, пастаўкі ажыццяўляюцца ў аздараўленчыя арганізацыі Беларусі і нават вядзецца экспарт у Расійскую Федэрацыю.

Асаблівым попытам карыстаюцца пружанскія хлебабулачныя вырабы, якія выпускаюцца ў асартыменце. Тут некалькі дзясяткаў найменняў, у тым ліку навінкі — батон «Нежный», хлеб «Крынічны», булка «Чыабата» і іншыя. Сапраўды, выпечаны з душой хлеб — усяму галава.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік