На палях філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» зноў устаноўлены рэкорды жніва-2022.
Камбайнер Андрэй Кабятка прыехаў сюды на дапамогу ва ўборцы ўраджаю з Камянеччыны. Яшчэ на палях «Белавежскага» паклаў у бункер 3 тысячы тон збожжа. Праца ў Пружанскім раёне таксама не прайшла дарма. Менш чым за тыдзень хлебароб намалаціў яшчэ тысячу тон і стаў «чатырохтысячнікам». Пры гэтым увесь ураджай быў убраны адным камбайнам.
Віншаванні экіпаж Андрэя, які з’яўляецца маладзёжным, прымаў ужо ў Камянецкім раёне. Каб падзякаваць перадавіку і ўзнагародзіць яго, у «Белавежскі» прыехаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч.
Яшчэ адзін рэкорд на палях філіяла «Айчына» ўстанавіў вадзіцель «Белавежскага» Ігар Раманюк. На адвозцы зерня ён упэўнена пераадолеў чатырохтысячны рубеж. Гэты паказчык — асабістае дасягненне для Ігара.
Уладзіслаў Шпарла. Фота zarya.by