Среда, 10 декабря 2025

Камандныя і асабістыя старты кааператараў

698

Работнікі і кіраўніцтва Пружанскага райспажыўтаварыства сябруюць з фізкультурай і спортам. Даказала гэта нядаўняя спартакіяда ў Маларыце.

Удзел у спаборніцтвах узялі 16 каманд з розных раёнаў Брэстчыны. У склад нашай зборнай уваходзіла 22 работнікі розных падраздзяленняў райспажыўтаварыства.

Камандам трэба было паспаборнічаць у шасці відах спорту. Мацнейшых выяўлялі ў валейболе, настольным тэнісе, дартсе, шашках, шахматах і ў мнагаборстве «Здароўе». Пераможцы вызначаліся як у камандным, так і ў асабістым заліках.

Першае месца ў мнагаборстве, якое ўключала кідок мяча ў кальцо, спаборніцтвы па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, сярод кіраўнікоў вобласці заняў старшыня Пружанскага райспажыўтаварыства Дзмітрый Карпей.

Вызначыліся і іншыя работнікі: другое месца ў мнагаборстве, якое ўключала бег, скачкі ў даўжыню і адцісканні, у аператара магазіна «ОМА» Вольгі Ліцкевіч. А вось у спаборніцтвах па дартсе адразу два трэція месцы – у вадзіцеля райспажыўтаварыства Андрэя Хатомчанкава і спецыяліста філіяла «Кааптранс» Ліліі Смаль.

Што да камандных спаборніцтваў, то пружанцы занялі трэцяе месца ў валейбольным турніры.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла.