Среда, 30 апреля 2025

Камандную і асабістыя ўзнагароды прывезлі навучэнцы-аграномы Пружанскага каледжа з конкурсу «Аграмайстэрства»

430

21 снежня на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта адбыўся конкурс «Аграмайстэрства», у якім прынялі ўдзел восем аграрных каледжаў рэспублікі.

Каманда Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў складзе навучэнцаў аддзялення «Аграномія» Ксеніі Вашкевіч, Ганны Шылавай і Мікіты Сакалова заняла ганаровае другое месца.

Навучэнцаў падрыхтавалі выкладчыкі Таццяна Жогал і Вольга Ільяшэвіч.

Па інфармацыі Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа