Четверг, 5 марта 2026

Каманда Пружанскага раёна прыняла ўдзел у маладзёжным лагеры-форуме «Прыбужжа». Пружанцы – лепшыя турысты і веласіпедысты!

2 951

Маладзёжны лагер-форум для працоўнай моладзі «Прыбужжа» прайшоў напрыканцы мінулага тыдня ў Баранавіцкім раёне.

На беразе возера Гаць ён сабраў 17 каманд з усяго рэгіёна. Пружанскі раён прадставіла зборная, у якую ўвайшлі работнікі райвыканкама, ДЮСШ №1, СШ №4 і Мокраўскай СШ, ЦТДМ, РАНС, электрасетак, а таксама прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і турыстычнага аб’яднання.

Праграма спаборніцтваў была разлічана на тры дні і складалася з трох блокаў – спартыўнага, адукацыйнага і творчага. Акрамя конкурсаў, прадстаўнікі БРСМ арганізавалі «Адкрыты дыялог», дзе падзяліліся ўражаннямі, абмеркавалі крэатыўныя ідэі і планы на будучыню.

Што да выпрабаванняў, то ў агульным заліку наша каманда стала толькі дзясятай, у той жа час заняла другое месца на спартыўна-турыстычнай паласе. Прыемна, што роўных пружанцам не было ў конкурсе па тэхніцы велатурызму. Пружанскія турысты выканалі заданні хутчэй за іншых з найменшай колькасцю памылак.

Уладзіслаў Шпарла.

Фота з групы «Молодёжь Брестчины | БРСМ» «ВКонтакте».