Турнір прайшоў на базе 111-й гвардзейскай артылерыйскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава брыгады ў Брэсце.
Па яго выніках у зборнай, у склад якой увайшлі вучні СШ № 3 г. Пружаны, — першае агульнакаманднае месца.
Вызначыліся пружанцы і ў індывідуальным заліку. Так, Антон Антановіч стаў другім сярод юнакоў, а Анастасія Мілаванава — трэцяя сярод дзяўчат. Падрыхтаваў вучняў да ўдзелу ў спаборніцтвах настаўнік фізкультуры Аляксандр Бажко.
Уладзіслаў Шпарла
На здымку: падчас спаборніцтваў.
Фота прадастаўлена Аляксандрам Бажко