Четверг, 12 марта 2026

Каманда Пружанскага райвыканкама прывезла бронзу з абласной спартакіяды «Вертыкаль»

662

Абласная спартакіяды «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, завяршылася ў суботу ў Брэсце.

Каманда Пружанскага раённага выканаўчага камітэта заняла ў ёй ганаровае трэцяе месца.

Усяго ў спаборніцтвах прыняло ўдзел 20 каманд. На фінальным этапе ўдзельнікі спаборнічалі ў шашках, шахматах, настольным тэнісе, міні-футболе, баскетболе, валейболе, дартсе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і пнеўматычнага пісталета.

Лідарам спаборніцтваў стала каманда Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на другую прыступку п‘едэстала гонару ўзнялася каманда Столінскага райвыканкама.

Фота Кацярыны Масік і прадастаўлена Пружанскім райвыканкамам