Вторник, 14 января 2025

Каманда бегуноў раёна стала лепшай на XVIII Палескім кросе, які прайшоў у Іванава

530

Горад Іванава ў мінулую суботу пераўтварыўся ў сталіцу кросавага бегу Беларусі. Тут адбыўся XVIII Палескі крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка. Удзел у забегах прынялі выхаванцы СДЮШАР г. Пружаны.

Канкурэнтамі пружанскіх лёгкаатлетаў сёлета было 18 каманд рэспублікі. Нашы спартсмены здолелі паказаць сапраўдны клас.

У забегу на 500 м сярод дзяўчынак 2009 года нараджэння і маладзейшых абсалютнай пераможцай стала Дар’я Чайкоўская (на здымку пасярэдзіне). Яшчэ адно «золата», але на дыстанцыі ў 1 км, сярод дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння заваявала Анастасія Мілаванава. З медалём вышэйшай пробы па выніках забегу на 1 км вярнуўся Андрэй Літвіновіч, які стаў лепшым сярод юнакоў 2009 года нараджэння і мала-дзейшых.

Выдатныя індывідуальныя выступленні дазволілі прадстаўнікам нашай СДЮШАР заняць і першае агульнакаманднае месца. Трэніруюць атлетаў Сяргей Чайкоўскі, Яўген Данцоў, Васіль Зуй, Сяргей Чарнак і Анастасія Пузанава.

Вольга Ляўчук, намеснік дырэктара СДЮШАР па асноўнай дзейнасці