Пятница, 14 февраля 2025

Калючы дрот за… калючы дрот: злачынцу пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў

550

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

У цяперашні момант, у прыватнасці, праваахоўнікамі ўстанаўліваецца асоба, якая ў перыяд з 10 па 24 красавіка, пракраўшыся на тэрыторыю сядзібы адной з вёсак раёна, выкрала 23 металічныя слупы вышынёй больш за метр кожны і 30 метраў калючага дроту.

За прычыненне матэрыяльнага ўрону гаспадарам, які ацэньваецца ў суму 478 рублёў, злачынцу пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.