Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі. Краіна выбрала свайго лідара — Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.
Па папярэдніх дадзеных, за дзеючага Кіраўніка дзяржавы прагаласавала 86,82% прыйшоўшых на выбары, а іх было больш за 85 працэнтаў ад маючых права галасаваць.
Сацыяльныя сеткі яшчэ ў нядзелю — у асноўны дзень выбараў — напоўніліся ролікамі, дзе беларусы, толькі не трэба некаторым думаць, што праплочаныя, расказвалі, за каго і чаму галасуюць. Там гучалі словы: «за бацьку», «за мірную, квітнеючую Беларусь», «за мір» і гэтак далей. Упэўненасць, што перамогу атрымае дзеючы Прэзідэнт, была не толькі ў тых, хто жыве на тэрыторыі краіны, але і ў так званай несістэмнай апазіцыі, якая тусуецца за мяжой. Асноўнае месца знаходжання безрадзімных — Польшча, Літва. У гэтых краінах яны звілі кубло. Пакуль 26 студзеня беларусы ішлі на выбарчыя ўчасткі, збеглая апазіцыя ў Варшаве ўладкавала шоу абсурду. Як расказваюць блогеры ў ТікТоку, на вуліцах Варшавы з’явіліся людзі з чырвонымі калготкамі на галовах і ў масках жывёл. Выглядала гэта бяз-глуздзіцай, што нават некаторыя прыхільнікі такіх тусоўшчыкаў смяяліся над імі ў голас. Што цікава, гэтых пратэстоўцаў наскрэблась крыху болей за 150 чалавек. Заяўлены шматтысячны мітынг праваліўся. Пра гэта гаварыў і Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 26 студзеня. Як казаў Аляксандр Рыгоравіч, няма там масавасці і не будзе, Трамп спыніў выплаты, а без грошай апазіцыя не працуе. Вось вам і ідэйныя змагары з рэжымам. Блякнуць ідэі, калі паток «зеляніны» слабне, а то і зусім спыняецца. Смешнымі вы-глядалі выступоўцы каля мікрафона. Скардзіліся, што ніхто ў Беларусі не хоча мітынгаваць, маўляў, яны там спакойна і шчасліва жывуць, усяго ў іх хапае.
Яшчэ больш бязглуздае мерапрыемства прайшло ў адным з рэстаранаў Варшавы. Там размаляваныя харысты ў адзенні, падобным на куклускланаўскае, праспявалі нейкую пахавальную песню, потым выйшлі жанчыны, якія пачалі выць.
Скончыўся «міжсабойчык» прадстаўленнем пашпарта так званай новай Беларусі. Нават прэзентуючы назваў гэту паперку сімвалічнай. Памятаеце сувенірныя купюры, якія прадаваліся ў крамах і на якіх было напісана «сувенір», «падробка»? Так і гэты пашпарт з’яўляецца танным сувенірам, які і задарма нікому не патрэбны.
Пасля такога «іспанскага сораму» ўдзельнікі пакідалі каментарыі пад запісам зборышча: грошы не выдзелілі, нават гарбаты з пячэннем не далі. Маўляў, толькі час патраціў задарма.
Што тут скажаш? Слоў асаблівых не патрэбна, і так усё зразумела. Мы ж у гэты дзень святкавалі: ладзілі флэшмобы, спявалі, танцавалі. Зараз моладзь краіны запусціла эстафетную акцыю: «З перамогай, наш Прэзідэнт». Мы, людзі старэйшага пакалення, падтрымліваем патрыятычны парыў маладых беларусаў. Перамога бясспрэчная. І як бы там розныя «Каласы» не надзімалі шчокі, не спрабавалі аспрэчыць аксіёму, усе яны на гліняных нагах.
Віктар Ільюшчанка
