Выступаючы на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што збеглыя і іх замежныя куратары ад спецслужбаў прапрацоўваюць тры асноўныя сцэнарыі сваіх дзеянняў на цяперашні перыяд.

Трэба адзначыць, што сцэнарыі, якія нарадзіліся ў запаленых мазгах лялек-змагароў і іх лялькаводаў, у выпадку рэалізацыі нічога добрага не нясуць нашай краіне і яе народу.
Як паведаміў Кіраўнік дзяржавы, першы сцэнарый — самы жаданы для нашых небратоў і несясцёр. Гэта арганізацыя дзяржаўнага перавароту або гвалтоўны захоп улады непасрэдна ў перыяд правядзення электаральных кампаній. Што цікава, змагары і іх куратары ацэньваюць гэты сцэнарый як малаверагодны. Рэальных перадумоў для разгойдвання сітуацыі па аналогіі з 2020 годам яны не бачаць.
Ёсць другі і, на іх думку, верагодна рэалізуемы. Гэта выкарыстанне цяперашняй выбарчай кампаніі ў якасці рэпетыцыі і пачатковага этапу для падрыхтоўкі да дзяржперавароту падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. На гэты сюжэт будуць кінуты ўсе асноўныя сілы і рэсурсы, актываваны працэс пошуку новых кропак кіпення ў грамадстве, здольных справакаваць новую хвалю пратэстаў.
Ёсць яшчэ і трэці — рэзервовы сцэнарый. А гэта — даволі працяглая гульня з задзейнічаннем інструмента так званай мяккай сілы на выпадак правалу першых двух варыянтаў. Тут будуць задзейнічаны подкупы кіраўнікоў, чыноўнікаў і іншых. Думаеце, няма такіх? Прыклад — Латушка. Якія толькі пасады гэтая «асоба» не займала, аднак шалёныя грошы зрабілі сваю справу. Як кажуць, «сквапнасць фраера згубіла». Чым не сцэнарый? Два першых у нашай краіне не дапусцяць ні сілавыя органы, ні большасць з людзей. Хопіць, наеліся 20-га года. Яшчэ гарчэйшы прыклад суседняй Украіны. Там перавароты ідуць з 2004 года. Апошні — у 2014-м павярнуў краіну на знішчэнне. Няма таго, што раньш было, і ўжо не будзе.
Ну не дае спакою англасаксонскім краінам мірная Беларусь, якая як костка ім у горле. Вельмі перашкаджае сінявокая замкнуць кальцо вакол Расіі. Тры прыбалтыйскія краіны на чале з Польшчай так добра падпяваюць гегемону, так добра скавычуць! А тут маленькая Беларусь з незалежным характарам, моцным кіраўніцтвам і нескароным народам перашкаджаюць усім планам.
Не спадзявайцеся, панове, благія сцэнарыі хоць і прымуцца рэжысёрамі для пастаноўкі, але такое дрэннае кіно не будзе дапушчана да праекта, ды і нікому яно не патрэбна.
Віктар Ільюшчанка