Яшчэ ў 1938 годзе англійскі палітык, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль даў ёмкую мянушку Польшчы — «гіена Еўропы». Ці адпавядае наша краіна-суседка такому выразу? Паспрабуем разабрацца.

Гіена — гэта дзікі звер, які жыве ў Афрыцы. Вядомы сваім злосным характарам, самым моцным укусам. Сківіцы і зубы гіены прыродай сканструяваны такім чынам, што могуць разгрызаць самыя моцныя косткі. Ад ахвяры гіены нічога не застаецца. У зграі гэтыя звяры могуць нават адагнаць ільва. Гіены па сваёй сутнасці — падальшчыкі. Могуць рабіць і напады, але толькі гуртам: па адным яны баязлівыя, уцякаюць, падціснуўшы хвост.
Чаму ж Чэрчыль даў Польшчы такую немілагучную па сваёй сутнасці мянушку? Ды справа ў тым, што ў сучасных крыніцах фразу «гіена Еўропы» звязваюць яшчэ з перыядам паміж аднаўленнем Польскай рэспублікі ў 1918 годзе і ўварваннем Трэцяга рэйха ў Польшчу, і пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе, калі Польшча далучыла да сябе шэраг суседніх тэрыторый: Верхнюю Сілезію, Вільна, тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, а таксама Чэхаславацкую частку Цешынскай Сілезіі. Акрамя таго, бясспрэчным з’яўляецца і тое, што кіраўніцтва Польшчы першым яшчэ ў студзені 1934 года заключыла пагадненне з гітлераўскай Германіяй і супрацоўнічала з Берлінам у розных накірунках, унёсшы вялікі ўклад у развязванне Другой сусветнай вайны. Чым не гіена?
Мала чым адрозніваецца кіраўніцтва сучаснай Польшчы ад таго, што было тады перад Другой сусветнай вайной. Асабліва «яскрава» праявіла і праяўляе сябе цяперашняя кіруючая партыя пад назвай «Права і справядлівасць», ці скарочана «ПіС». Крокі да памкнення стаць на чале Еўропы ўсімі праўдамі і няпраўдамі, пасунуць у бок Германію сталі праяўляцца тады, калі трыяда Качынскі, Маравецкі і Дуда прыйшлі да ўлады. Аднаго баіцца гіена — заакіянскага белагаловага арла. Толькі таго слухаецца, падціснушы хвост. Даў гаспадар загад сакатаць на суседзяў, спрабаваць угрызнуць — гіены зграяй спрабуюць вырваць хоць жмут поўсці ад Расіі і Беларусі, сцягнуўшы да межаў памагатых, якіх гаспадар даслаў. Даўно б накінуліся і заглынулі, калі б не боязь, што дадуць тут ім па носу.
Яшчэ не так даўно Дуда з Зяленскім ледзь не ў дзёсны цалаваліся, пахлопваючы адзін аднаго па плячы. Маўляў, сяброўства на векі вечныя. Дуда ж пры гэтым трымаў кукіш у кішэні. Не можа гіена сябраваць з іншымі жывёламі і звярамі, асабліва з жоўта-блакітным парсюком. Тут мэта адна — пакрысе зжэрці парсюка, адрываючы невялічкія кавалачкі. Так у апошнія дні і адбываецца. Як вам даволі балючы захоп шыі — забарона на экспарт сельгаспрадукцыі з Украіны? Экспартам вытворчасці аграрнага сектара эканомікі былая незалежная і жыве, у яе больш нічога няма. Толькі дзякуючы бясконцай рацэ заходніх грошай суседка яшчэ крыху варушыцца. А тут такая здрада ад вялікага «сябра». Як тут не ўспомніць славутага Мікалая Гогаля, калі ён словамі свайго героя Тараса Бульбы спытаў у сына: «Што, сынку, дапамаглі табе твае ляхі?» І не дапамогуць, не пад тое ляхі заточаныя. Урад Польшчы зараз нават спыніў дапамогу бежанцам з Украіны. А навошта? Сяброўства ж ужо паасобку.
Вось і думай, хто сябра, а хто тайны вораг…
Віктар Ільюшчанка