Среда, 19 февраля 2025

Калонка галоўнага рэдактара: Міру і спакою на славянскай зямлі

583

Ва Украіне праводзіцца аперацыя Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі краіны. Што стала перадумовай гэтага ўсяго і як будзе далей?

Ці мог бы хто калі-небудзь падумаць пра тое, што суседняя Украіна стане пляцоўкай для нянавісці, злобы, хаосу? Наўрад ці. Адзначу, што большасць украінцаў так і засталася добрай, ветлівай і шчырай.

Як магла нязначная кучка нацыяналістаў-бандэраўцаў абалваніць, запалохаць, давесці да такога стану пявучы, прыгожы, са сваімі самабытнай культурай і традыцыямі народ? Пытанне рытарычнае, але адказ на яго ляжыць на самай паверхні.

Думаю, што не трэба рабіць экскурс у гісторыю, як усё пачыналася ў нашых суседзяў, як пасля распаду СССР зрабілі стаўку на змяненне курсу карабля пад назвай «Украіна» ў бок захаду, пра тое, што ўладу адразу захапілі кланы алігархаў, і многае іншае. Усё гэтае давяло да перавароту 2014 года, спроб знішчэння рускай мовы, а самае жахлівае – грамадзянскай вайны супраць свайго ж народу, які пражывае на тэрыторыі Данбаса і які не пагадзіўся з так званай майданнай уладай, яе дзікімі эскападамі, скокамі і крычалкамі.

Прымусовая ўкраінізацыя, знішчэнне сваіх каранёў, перакрэсліванне гісторыі, гераізацыя калабарантаў, служкаў фашыстаў, замацаванне нават у Канстытуцыі імкнення ўступіць у блок НАТА – усё гэтае стала кропкай кіпення. У выніку чаго Крымскі паўвостраў пасля правядзення рэферэндуму стаў часткай Расіі. Не скарыўся гераічны Данбас, дзе стварыліся новыя адміністрацыйныя адзінкі — Луганская і Данецкая народныя рэспублікі, якія восем гадоў не прызнаваліся нікім, вялі барацьбу за права свайго існавання.

У гэтым процістаянні з Узброенымі Сіламі Украіны, нацбатамі гінулі як апалчэнцы, так і мірныя жыхары. Больш за паўтары сотні загінула толькі дзяцей. Вельмі ўсё гэта балюча! Далей трываць здзекі над людзьмі было немагчыма. Расійская Федэрацыя пасля насцярожваючых заяў цяперашняга ўкраінскага кіраўніцтва, эскалацыі на мяжы, пастаяннага абстрэлу тэрыторый прызнала ЛНР і ДНР. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі даў загад пачаць аперацыю па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны. Адзначу, што аперацыя накіравана не супраць усяго народа, а толькі супраць тых, хто вырашыў пераўтварыць сваю краіну ў тэрарыстычную зону, супраць марыянетачнага рэжыму, якім кіруе Захад, супраць алігархічнай дыктатуры. На падкантрольных кіеўскай уладзе тэрыторыях пачалі раздаваць зброю, выпусцілі з турмаў крымінальных вязняў, прыцягнулі ў краіну замежных наймітаў. Усё гэта стварыла сітуацыю некантралюемага хаосу, рэгіструюцца шматлікія факты марадзёрства, забойства, рабавання і гэтак далей. Усё гэтае ў нас з вамі пад бокам. Мы вымушаны ўмацоўваць сваю мяжу, трымаць Узброеныя Сілы ў баявой гатоўнасці. Адзначу, што нашыя ваенныя не прымаюць удзел у спецаперацыі (ды па такую дапамогу да нас ніхто і не звяртаўся), а толькі выконваюць свой абавязак па абароне межаў Айчыны.

Зараз разгарнулася самая сапраўдная інфармацыйная вайна. На перадавой фронту фэйкамётчыкі розных масцей і гатункаў. Асабліва амерыканскія і ўкраінскія. Стараюцца не адставаць ад іх і нашы. У апошні час беларусы знаходзяць у сваіх паштовых скрынях павесткі, якія быццам бы накіравалі мясцовыя ваенкаматы, аб абавязковым прыбыцці на прызыўныя пункты з дакументамі і неабходнымі рэчамі. Не верце гэтаму! Ніхто нікога нікуды не прызывае. Хворае ўяўленне гэтых асоб падобнае на псіхічнае. Гэта трэба лячыць, хаця наўрад ці дапаможа.

Звяртаючыся зноў да падзей ва Украіне, адзначым, што кожны дзень там гінуць людзі. Нацбаты, адступаючы, прыкрываюцца мірным насельніцтвам, не даюць людзям выйсці праз гуманітарныя калідоры. Беларусь зноў прадставіла свае пляцоўкі для спробы дамовіцца аб міры. Мы зноў выступілі з міратворчымі ініцыятывамі, прымаем бежанцаў, прадастаўляем ім усё неабходнае. Упаўнаважаныя ж прадстаўнікі з боку ўрада Зяленскага ўсяляк зацягваюць перамовы, імкнуцца аддаліць лагічны канец марыянетачнага рэжыму. Але лагічная развязка, якая прывядзе да прымусовага міру і да статуса нейтральнай дзяржавы Украіна, ужо не вельмі далёка.
Хутчэй бы. Так хочацца міру і спакою на нашай славянскай зямлі!

Віктар Ільюшчанка