У гэтым маналогу я паспрабую распавесці пра тое, як нашыя неверагодныя змагары за шчасце і дабрабыт Радзімы ўмеюць хутка пераабувацца ў паветры, але робяць выгляд, што ў гэтых чаравіках яны і прыйшлі.
Ужо некалькі месяцаў працягваецца спецыяльная аперацыя па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны. Праводзяць гэтую міссію расійскія войскі, якія складаюцца з прафесіяналаў і кантрактнікаў.
Не буду ўдавацца ў развагі пра тое, што місія гэтая высакародная, бо суседняя краіна да таго ўпала ў нацызм, што жахліва робіцца. Тут са мной пагодзяцца многія, што трываць суседа, які займаецца абы чым, буяніць, пагражае, наносіць шкоду, не ўсе змогуць. Звычайна, калі такі пасяліўся на пляцоўцы ў шматкватэрным доме, то каб яго ўціхамірыць, вызываюць сілавыя ведамствы, напрыклад, міліцыю. Вось такой міліцыяй сталі войскі Расіі, якія спрабуюць, і даволі паспяхова, пераламіць хрыбет фашызму ва Украіне.
Як толькі пачалася гэтая місія, колькі было выцця ад нашых (не буду пра іншых) змагароў. Асабліва яны хваляваліся за беларускіх хлопцаў, якіх быццам бы збіраюцца прыцягнуь да спецаперацыі, прызавуць у войска і адправяць гінуць за немаведама што. Інтэрнэт быў забіты ролікамі, якія давалі параду, як усяго гэтага пазбегнуць.
Да нас звярталася «прэзідэнтка», якая так сябе лічыць, у выгнанні Света. З трагічным тварам і замагільным голасам яна патрабавала спыніць, не пушчаць, не ісці. Розныя аплочаныя валанцёры распаўсюджвалі ў сацыяльных сетках грозныя заклікі, пагрозы…
Не хацелі яны чуць пра тое, што нам пакуль ніхто не пагражае, беларускія хлопцы не будуць ваяваць у гарачых кропках за межамі нашай краіны. Аб гэтым неаднаразова гаварыў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Неверуючыя не чулі гэтыя словы, ды і не хацелі чуць, бо так загадалі іх гаспадары, на кармленні якіх яны знаходзяцца.
Раптам нешта змянілася, прайшла новая ўводная ад старшынь замежнага абкама. І тут нашыя, не пабаюсь гэтага слова, «грантаеды» хуценька пераабуўшыся ў паветры, пачалі рабіць прызыў у войскі так званых «каліноўцаў» і іншых, якія будуць процістаяць «агрэсіі» Расіі.
Бачыў адно з такіх у Інтэрнэце. Маладыя хлопцы, нібыта папугаі, паўтаралі словы прысягі. Складвалася такое ўражанне, што на шабаш сабраліся здані і прысягаюць Люцыферу. Некалькі жудаснае відовішча. Тут нашыя збеглыя забыліся пра свае нядаўнія заклікі не пушчаць, не ісці, некуды зніклі клопаты аб жыцці нашых юнакоў, а з’явіліся заклікі аддаць жыццё за братоў-украінцаў, знішчыць, як яны кажуць, «русню».
Як вам такі кульбіт? Аж дух заняло. Вось гэта ідэйныя рэвалюцыянеры, вось гэта носьбіты непахіснага характару!
Падводзячы вынік майго разважання, скажу: ідэя нашых змагароў толькі там, дзе больш заплоцяць. Мамоне яны служаць, а не справядлівасці. Не за светлае жыццё і працвітанне роднай Беларусі яны гатовыя змагацца. Як кажуць, хто больш плоціць, той і танчыць дзяўчынку. Не прыкра? Вельмі прыкра…
Віктар Ільюшчанка