Воскресенье, 19 января 2025

Калонка галоўнага рэдактара. Атамныя пужалкі? Глузд!

248

Набліжаецца той дзень, калі наша жыццё падзялілася на да- і паслячарнобыльскае. 26 красавіка Дзень чарнобыльскай трагедыі.

Не буду зноў паглыбляцца ў тыя гістарычныя факты. Пра іх ужо пісана і перапісана. Шукаюць, хто тады быў павінен у тэхнагеннай трагедыі. Пайшла павея пазакрываць усе атамныя станцыі, каб больш такога не было. Скажу адно: трагедыі такога кшталту, і не толькі такога, адбываюцца тады, калі чалавек становіцца абыякавым да сваіх абавязкаў, калі набліжаецца перыяд ліхалецця, краіна да свайго скону. Такое было ў апошнія гады існавання магутнага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Паліцы пусцелі, кашалькі танчэлі, настрой псаваўся. Нешта павінна было выбухнуць. Гэтым «нештам» стаў чацвёрты энергаблок Чарнобыльскай АЭС. Энергія вырвалася вонкі, накрыла чорным атрутным воблакам большую частку Беларусі, некалькі абласцей Расіі і Украіны.

Але я буду ў гэтым матэрыяле рабіць аналітычны акцэнт не на былых падзеях, а на сённяшніх. Як толькі набліжаецца гэтая дата, актывізуюцца нашыя неверагодныя скакуны, ахвотнікі да ўсходніх крэсаў і нахлебнікі заходніх грантаў. Пачынаецца гвалт, накшталт: усё прапала, гіпс здымаюць, кліент ад’язджае. Такое ўражанне, што, як у хворых на псіхіку, пачынаецца ў бечыбельцаў вясновае абвастрэнне. У гэтым годзе гэтае абвастрэнне накіравалася ў бок нядаўна ўзведзенай Астравецкай АЭС. Маўляў, закрыць, спыніць, адключыць, не хапала нам другога Чарнобыля. А яшчэ пагражаюць гэтае «закрыць і спыніць» ажыццявіць, калі да ўлады дарвуцца. Во ўжо сапраўды фантазёры. Мроіцца ім, як за 30 срэбранікаў яны польскаму альбо саксонскаму пану прададуць суверэнітэт Беларусі, яе здабыткі і дасягненні. Такія вось скакуны ў суседняй краіне ўжо даскакаліся да таго, што, хутчэй за ўсё, знікне гэтая адміністрацыйная адзінка з палітычнай карты свету.

Нашыя рупліўцы за экалогію, накшталт ўжо стаўшай анекдатычнай асобай Грэты Тунберг, бачаць Беларусь краінай без атама, ківаюць на тое, што Германія закрыла ўсе свае АЭС, там усталёўваюць зялёную энергетыку. Але маўчаць пра тое, што тая ж самая Польшча, наадварот, імкнецца будаваць новыя АЭС, да гэтага імкнуцца і іншыя краіны. Бо ведаюць, што атамная энергетыка самая танная і самая высокаэфектыўная. Сучасныя атамныя электрастанцыі, як наша Астравецкая, маюць вельмі высокі ўзровень абароны, даволі частыя прафілактычныя мерапрыемствы, прафесійны высокакваліфікаваны ўзровень абслугоўвання. Мы будзем з энергетыкай, прыбыткам і высокім узроўнем жыцця насельніцтва. Тыя ж, хто вельмі ўсяго гэтага баіцца, па пстрычцы пальцаў амерыканскага абкама робіць бязглуздыя захады, не звяртаючы на тое, што эканоміка ад гэтага рушыцца. Гэтага не бачаць нашыя неверагодныя ўцекачы. Ім заплацілі яны галосяць. Грошы не даюць, сядзяць як мышы пад венікам. Ім кажу:  «Супакойцеся, спадары, ваш час не прыйшоў. А як сказаў герой дзіцячага фільма «Там, на невядомых сцяжынках»:  «І не прыйдзе ніколі!». Наш мудры, памяркоўны народ не дапусціць, каб ім кіравалі заходнія марыянеткі. Вас паклалі ў доўгую скрыню і перасыпалі нафталінам, каб моль не пасекла. Калі трэба дастаюць і лялькавы тэатр пачынае гастролі.

Як сказаў герой пьесы Мікалая Астроўскага: «Прыходзьце яшчэ, нам без дурняў сумна!». Дадам, затое спакайней.

Віктар Ільюшчанка