Воскресенье, 20 апреля 2025

Калі спякота перашкаджае рабоце. Пра парушэнні тэмпературнага рэжыму на Пружаншчыне можна паведаміць у раённае аб’яднанне прафсаюзаў

1 788

Прафсаюзы рэспублікі з моманту ўсталявання спякотнага надвор’я праводзяць кантроль за захаваннем тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Такая ж работа вядзецца і на Брэстчыне, у тым ліку ў Пружанскім раёне.


На сярэдзіну ліпеня па вобласці было абследавана амаль дзве сотні арганізацый, істотных парушэнняў тэмпературнага рэжыму з боку наймальнікаў не выяўлена. Асноўныя сродкі барацьбы са спякотай — устанаўленне дадатковых перапынкаў, кандыцыяніраванне паветра, па магчымасці перанос працоўнага графіка на больш ранні час.
Трэба адзначыць, што пры тэмпературы паветра на працоўных месцах вышэй за дапушчальныя велічыні — ад 26 да 28 градусаў — у залежнасці ад выконваемых прац мікракліматычныя ўмовы павінны разглядацца, як шкодныя і небяспечныя. Таму наймальнік абавязаны прадугледзець меры абароны работнікаў. У дадатак да пералічаных вышэй магчыма выкарыстанне спецыяльных сродкаў індывідуальнай абароны, выдзяленне асобных памяшканняў для адпачынку, а таксама ўладкаванне душавых.
З улікам метэапрагнозу прафсаюзны маніторынг у рэгіёне працягваецца. Пра парушэнні тэмпературнага рэжыму на Пружаншчыне можна паведаміць па тэл. 2-04-81.

Таццяна Гаманчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.