Сталі вядомы даты правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Пружанскім раёне.

Першы з іх адбудзецца 12 кастрычніка (субота) у гарадскім пасёлку Шарашэва.
Менш чым праз тыдзень, у пятніцу, 18 кастрычніка, кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі разгорнецца ў Ружанах.
Традыцыйны кірмаш «Пружанская восень» правядуць у райцэнтры 19 кастрычніка, у суботу.
Па пытаннях правядзення кірмашоў і ўдзелу ў іх вытворцы сельгаспрадукцыі, прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пчалаводы і насельніцтва могуць звяртацца ў аддзел эканомікі райвыканкама.