Вторник, 18 февраля 2025

Каким ты видишь путь к счастью?

1 210

Маладосць і жыццё… Гэтыя словы стаяць побач, як каханне, вера і надзея. Надзея ў заўтрашні дзень і ў будучае, якое толькі і тварыць маладым.  Якім бачыцца яно для іх? Якія вызначаюць жыццёвыя дарогі на шляху да ўласнага шчасця? Гэтыя пытанні мы адрасавалі гасцям і жыхарам нашага горада.

Богатыревич_измен.размер

Вольга Багатырэвіч:

— Для сапраўднага шчасця мне патрэбна любімая прафесія – так я пераконвала сябе яшчэ падчас вучобы ў школе. Ужо тады марыла, што буду дапамагаць людзям. Аднак насуперак маме, якая бачыла мяне ўрачом альбо  настаўніцай, я стала юрыстам, а любімую работу знайшла ў пракуратуры. Цяпер я ведаю: гэта — на ўсё жыццё. Засталося стварыць уласную сям’ю і нарадзіць дзяцей.

20160622_9038_измен.размер

Маргарыта Сачко:

— Пакуль мару пра вышэйшую адукацыю і, магчыма, не адну. Вучуся на эканамічным факультэце ўніверсітэта, але задумваюся і аб прафесіі юрыста. Тады можна будзе рэалізаваць сваю мару, напрыклад, адкрыццё салона прыгажосці ў Пружанах. Дарыць людзям прыгажосць трэба не толькі з эканамічнай выгадай, але і з правільным юрыдычным падыходам.

20160622_9077_измен.размер

Уладзіслаў Шлеба:

— Пакуль мне трэба атрымаць вышэйшую адукацыю — закончыць БНТУ. А затым з атрыманай спецыяльнасцю інжынера ўладкавацца на працу — у сталіцы. У вялікім горадзе, такім, як Мінск, лягчэй знайсці работу. Хаця жыць я зусім не супраць у нашых ціхіх і ўтульных Пружанах. Шчасцем перапоўнена і сэрца – я закаханы. Застаецца толькі натхнёна працаваць, каб цвёрда стаяць на нагах.

20160622_9059_измен.размер

Дар’я Рыбакова:

— Я заканчваю педагагічны каледж, але будую планы на атрыманне вышэйшай адукацыі па іншай спецыяльнасці – сацыяльныя камунікацыі. Хачу навучыцца наладжваць партнёрскія адносіны паміж фірмамі і гэтым зарабляць. А яшчэ –пабачыць свет, самыя адметныя мясціны планеты. Лічу, што ўсё гэта магчыма. Галоўнае, не плысці па цячэнні, а ўпэўнена дасягаць сваёй мэты, нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці.

20160622_9109_измен.размер

Ангеліна Раўнейка:

— Сваё шчаслівае будучае я звязваю з прафесійнай кар’ерай і сям’ёй. А значыць, атрымліваю другую, больш прэстыжную адукацыю — спецыяльнісць «лагістыка», і збіраюся замуж. Што будзе галоўным у жыцці, пакажа час. Але вельмі хацелася б, каб атрымалася ўдалае спалучэнне сямейнага шчасця і кар’еры.

20160622_9088_измен.размер

Марына з дачкой Мяланняй:

— Цяпер галоўнае ў маім жыцці – дачка. Таму маё шчасце сканцэнтравана выключна на гэтым маленькім і такім цудоўным чалавеку. Пра іншае і думаць пакуль не хачу. А праблемы будзем вырашаць па меры іх узнікнення.

20160622_9118_измен.размер

Аляксей, Дыяна і іх дачка Ксюша:

— А мы сваё шчасце ўжо знайшлі – у сям’і. Ёсць жыллё, работа. У нашым невялічкім горадзе створана ўсё неабходнае, каб адчуваць сябе камфортна.  Вось каб толькі больш добраўпарадкаваных месцаў адпачынку каля вадаёмаў было, тады і ў спякоту пра мора не марылі б!

 

У народ хадзілі Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *