Пятница, 23 мая 2025

Как живете, шерешевцы? Корреспондент обратился с вопросом к сельчанам

1 200

Ігар Рабцаў:1 Ігар Рабцаў

— Я працую ў польскай фірме «Бударама». Асноўны офіс яе знаходзіцца ў Ружанах, а тут, у Шарашове, арандуецца памяшканне для чатырох чалавек. Можна сказаць, дзякуючы ёй, мне яшчэ пашанцавала, а многія тут засталіся без працы. Дзе яе знайсці? Таму моладзь і збягае адсюль у пошуках лепшай долі. Мне бегчы няма куды і ўжо няма калі: 50 гадоў як-ніяк. Дацягну да пенсіі.

Галіна, работнік дзіцячага садка:2 Галіна, работнік дзіцячага садка

— Хацелася б, каб перагледзелі расклад руху аўтобусаў: мы літаральна на 10 мінут спазняемся на аранчыцкія аўтобусы. Як нашым дзецям-студэнтам з рані-цы дабірацца да цягнікоў? Мы не просім дадатковых рэйсаў, але тыя, што ёсць, пусціце з толкам! Нам нават вадзіцелі спачуваюць: «Рады б дапамагчы, але расклад ёсць расклад». Адзін раз вадзіцель аўтобуса, дзякуй яму — сам патэлефанаваў на аўтастанцыю ў Пружаны і папрасіў, каб аўтобус з Шарашова пачакалі… Як хочацца, каб выкарыстоўваліся па прызначэнні вытворчыя памяшканні! Вазьміце, да прыкладу, будынак пякарні. Які ж смачны тут пяклі калісьці хлеб! Верыцца, што зноў па пасёлку будзе разносіцца водар булачак.

Галіна Мікалаеўна, пенсіянерка:3 Галіна Мікалаеўна, пенсіянерка

— Вельмі хацелася б, каб на летні перыяд тут быў падрыхтаваны па ўсіх санітарных нормах вадаём, каб можна было адпачыць. А яшчэ спадзяемся, што вернуць ВВК. Які будынак з еўравокнамі прападае! Навошта яго трэба было закрываць? Хай бы сельскія школьнікі вучыліся і асвойвалі прафесіі. Не ўсім жа ўгатавана паступіць у інстытут.

Алена:4 Алена

— Пераканаўча просім узмацніць патрульную службу, асабліва ў суботу вечарам, калі моладзь збіраецца ў цэнтры. Пасёлак страчвае пакой… А не дай Бог здарыцца якая бойка! Мы не ведаем нават, куды паскардзіцца.

Эмілія Рыгораўна Пстыга, пенсіянерка:5 Эмілія Рыгораўна Пстыга, пенсіянерка

— Шарашоўцы маюць патрэбу ў разгалінаванай цэнтралізаванай каналізацыі. Яна ідзе па асноўнай вуліцы, а ў большасці – мясцовы сцёк. Жыхары пасёлка гэтае пытанне неаднаразова ўздымалі і нават самі грошы збіралі. Праўда, гэтага аказалася недастаткова. Шалёныя сумы патрабаваліся. А дзе іх узяць?

Марына:6 Марына

— Нам вельмі не хапае рэнтген-кабінета і прыёму хірурга, хоць бы адзін-два разы на тыдзень. Вось нядаўна хлопчык паслізнуўся, упаў і моцна рассек брыво. Нават неабходных матэрыялаў на экстранныя выпадкі не хапае.

Цікавілася Алена Зялевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *