Понедельник, 13 января 2025

Как вести себя на дороге зимой? Советы опытных автоинструкторов

946

Пакуль зімовае надвор’е спрыяе аўтааматарам, раз-пораз пагражаючы невялікімі снегападамі ды нядоўгім галалёдам на дарозе. Але зменлівасць нашага клімату не дае падставы спадзявацца, што гэтак жа будзе і далей. Галоўнае, каб капрызы прыроды не напаткалі вадзіцеляў непадрыхтаванымі. Таму мы публікуем некалькі парад ад вопытных аўтаінструктараў.

Самыя важныя «правілы стаянкі»
Зімой непрыемнасці вас могуць напаткаць яшчэ да таго, як вы завялі матор свайго аўто. Напрыклад, часта такая карціна: раніцай вадзіцель выйшаў з пад’езда, а яго машына, якую ён увечары паставіў на добра ўтрамбаваную гурбу снегу, знаходзіцца прама пасярод вельмі глыбокай лужыны. На жаль, спрагназаваць такі казус складана, а вось ногі замачыць вельмі лёгка. Так што стаўце машыну на ачышчаным ад снегу ўчастку, пажадана на ўзвышшы.
Калі пакідаеце машыну на паркоўцы, то зрабіце гэта далей ад праезду на стаянку: раптам якое-небудзь аўто пры манеўры пачне коўзацца на лёдзе і пашкодзіць вашу «ластаўку». У адным з гарадскіх двароў гэтак і адбылося, калі п’яны пашкодзіў адразу тры машыны. Акрамя таго, паркаванне аўтамабіля на праездзе, такім чынам замінаючы руху снегаачышчальнай тэхнікі або смеццявоза, таксама стварае рызыку сутыкнення або штрафаў ад ДАІ.
А яшчэ не пакідайце на ноч машыну «на ручніку», лепш пераключыцца «на перадачу», што дазволіць пазбегнуць прымярзання тармазоў.

 

Меншая хуткасць — большая адлегласць
І тычыцца гэта не толькі захоўвання хуткаснага рэжыму падчас руху. Гэта яшчэ і парада не газаваць падчас кранання з месца. Аўтаінструктары раяць спачатку пасля запуску матора пакінуць яму некалькі мінут на праграванне. А потым кранацца з месца павольна, з захаваннем хуткасці да 50 км у гадзіну першыя 1—1,5 кіламетра: гэтага досыць, каб прагрэліся і масла ў паддоне, і хадавая частка, і «прапампаваліся» ўсе вадкасці ў гідрасістэмах. Асабліва такі падыход актуальны для машын з аўтаматычнай КПП, дзе рэзкі старт у мароз можа хутка вывесці аўто са строю.

Вызваляемся з ледзянога палону
Крануцца з месца часта нялёгка з-за таго, што машына трапіла ў снежна-ледзяны палон, калі аўтамабіль, як ні круці руль, «ні туды і ні сюды». Трапіўшы ў такую сітуацыю, спачатку паспрабуйце выбрацца штуршкамі «ўперад-назад»: па чарзе ўключайце заднюю і першую перадачы і газуйце. Далей паспрабуйце крыху падапхнуць аўто, магчыма, дапамогуць у гэтым прахожыя. Калі ж гэта не дапамагае, давядзецца даставаць рыдлёўку і капаць.

Пачынаем раскопкі
Адкопваць трэба спачатку тое кола, якое буксуе. Затым для абодвух вядучых колаў трэба пракапаць каляіны — наперадзе аўтамабіля і ззаду яго — па паўметра ў кожны бок. Калі ёсць магчымасць, у каляіны лепш пакласці друз, насыпаць пяску або закласці іх галінкамі. І затым выбірайцеся на цвёрдае месца.
Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *