Понедельник, 2 декабря 2024

Как пружанские водители относятся к велосипедистам?

1 607

20161123_1743Міхаіл:

— Спачатку, калі толькі сеў за руль аўто, даволі часта злаваўся на нязграбных веласіпедыстаў. Але за больш чым дзесяць гадоў зразумеў: ім  таксама на дарозе нялёгка. Столькі стала цяпер машын, ускладніліся правілы і патрабаванні, неабходна за ўсім сачыць, з-за чаго і здараюцца памылкі. Нам, вадзіцелям, трэба ставіцца да веласіпедыстаў больш уважліва.

20161123_1746Аксана:

— Як толькі бачу веласіпедыста на дарозе, адразу пачынаю хвалявацца, бо ад іх вечна атрымліваеш адны непрыемнасці. Зусім нядаўна бачыла, як жанчына з веласіпедам стаяла на тратуары і размаўляла па тэлефоне, а потым раптоўна вырашыла праехацца па «зебры». Гэта ж яўнае парушэнне!

20161123_1781Міхаіл:

— Не магу сказаць, што яны мяне раздражняюць, хаця неаднойчы бачыў, як веласіпедысты, асабліва жанчыны, парушаюць правілы руху, нават быў сведкам, як стварылася аварыйная сітуацыя. Але я ніколі не меў з імі непрыемных сустрэч, таму нічога дрэннага пра веласіпедыстаў не магу сказаць.

20161123_1799Наталля:

— За дзесяць гадоў вадзіцельскага стажу мела нямала непрыемных сустрэч з веласіпедыстамі. Асабліва раздражняе, калі яны едуць у цемры і пры гэтым увогуле нябачныя: паспрабуй заўважыць невялікую іскрынку святла ад катафотаў спераду або ззаду веласіпеда. А нядаўна адзін веласіпедыст ледзь не лёг на капот маёй машыны, бо быў на моцным падпітку.

Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *