Воскресенье, 13 октября 2024

Как понять, что вы не пара? Советы психолога

1 812

Вясна — час кахання і рамантыкі. І можа так здарылася, што ты ўпершыню закахаўся ці закахалася. Вядома, табе здаецца, што гэта раз і на ўсё жыццё, і ты бачыш у сваім выбранніку толькі добрае. Але раптам ты чуеш ад навакольных: «Ён (яна) табе не пара!»…Mermaid_02

Бацькі сапраўды могуць не ўхваліць твой выбар: хлопец ці дзяўчына можа не падабацца ім  таму, што ён  (яна) не з жаданага сацыяльнага кола, паводзіць сябе не так, як яны чакалі, аказвае той уплыў на цябе, якога яны не хацелі б, недастаткова добра вучыцца…  Пры гэтым твой сябар ці сяброўка зусім не з’яўляецца дрэнным чалавекам. Тут проста несупадзенне густаў бацькоў і дзяцей. Не пара — гэта не розніца ў даходах вашых сем’яў, сацыяльным статусе і наяўнасці дрэнных  адзнак у школе. На самой справе «не пара» — гэта нераўнапраўе ў адносінах: тады вы сапраўды не пара, а, хутчэй, напрыклад, начальнік і падначалены або агрэсар і ахвяра.

Давай паспрабуем разабрацца, якія адносіны з’яўляюцца не каханнем, а эмацыйным гвалтам. У якіх выпадках табе трэба насцярожыцца?

Прыкметы нераўнапраўных адносін:

  1. Нават калі твой партнёр адносіцца да цябе добра, але ты заўважаеш жорсткасць да тых, хто ад яго залежыць ці не можа даць адпор: жывёлы, малодшыя, слабыя, пажылыя людзі. У такім выпадку ёсць высокая верагоднасць, што ў будучыні ён гэтак жа будзе паводзіць сябе з табой. Такі чалавек пастаянна шукае зручнага моманту, каб праявіць сваю перавагу над іншымі, асабліва калі ўчынак можа застацца без пакарання. Напрыклад, жорстка пасмяяцца з кагосьці, ударыць жывёлу, распускаць чуткі пра іншых. Пра яго патрэбнасці дамінаваць можа сведчыць катэгарычнае патрабаванне твайго паслушэнства (напрыклад, хлопец прымушае дзяўчыну не карыстацца касметыкай і сціпла апранацца). Калі ён пастаянна тэлефануе табе з мэтай праверыць, дзе ты знаходзішся і што робіш, перашкаджае зносінам з іншымі, пільна сочыць за табой праз сацыяльныя сеткі, — гэта сігнал аб тым, што ў будучыні вашыя адносіны могуць чакаць сур’ёзныя праблемы.
  2. Нераўнапраўе можа праявіцца і тады, калі твой сябар або сяброўка не лічыцца з тваім асабістым часам і прасторай. Можа запатрабаваць адмяніць запланаваную i патрэбную табе справу, залезці ў тваю сумку, мабільны тэлефон, прачытаць твае паведамленні ў сацыяльных сетках, заяўляючы, што «ў нас не павінна быць сакрэтаў».
  3. Ты зразумееш, што нешта ідзе не так, калі заўважыш, што малады чалавек ці дзяўчына прыніжае цябе, кажа, што табе трэба змя-ніцца, інакш ён (яна) кіне цябе. Напрыклад, кажа: «Я з табой сустракаюся, ня-гледзячы на тое, што ты тоўсты, у цябе бедныя бацькі, няма машыны, няма добрай адукацыі». Надзяляе цябе крыўднымі і абразлівымі мянушкамі, якія даюцца нібыта жартам, але па сутнасці зневажаюць тваю годнасць, настройвае цябе супраць бацькоў і сяброў. Усё вышэй апісанае называе «моцным каханнем», а таму ты павінен (павінна) усё гэта рабіць ці прымаць «дзеля кахання». Інакш ты прыраўноўваешся да здрадніка, які толькі робіць выгляд, што кахае.

 

Розныя людзі рэагуюць  па-рознаму на такое ўмяшальніцтва ў іх жыццё. Адны адразу прыпыняюць зносіны, а нехта сапраўды стараецца стаць «самым лепшым».

Магчыма, ты заўважыш, што змяняешся не ў лепшы бок. Напрыклад, часта просіш прабачэння, пастаянна пытаеш дазволу, каб нешта сказаць ці зрабіць, кідаеш  тыя заняткі, якія табе былі цікавымі. Можаш пакінуць сваіх сяброў і сябровак, таму што так хоча твой каханы, пачнеш  сумнявацца ў сваім розуме, здольнасці разважаць і рабіць правільны выбар і ўсе недахопы ў адносінах пачынаеш прымаць на свой рахунак.

Што рабіць?

þ Калі ты адчуваеш нядобрае, не сячы з пляча. Вельмі цяжка супраціўляцца і адмаўляць некаму, каго, здаецца, кахаеш і баішся страціць або пакрыўдзіць.

þ Пагавары з чалавекам, якому давяраеш. Заручыся падтрымкай блізкіх. Пацікаўся, якімі бачаць з боку вашы адносіны твае бацькі, сябры. Падумай, наколькі камфортна табе ў гэтых адносінах.

þ Успомні пра свае правы — ты маеш права на асабістую прастору, час і свае планы, нават калі для каханага чалавека яны не важныя. Ты маеш права мець зносіны з тымі людзьмі, якія табе падабаюцца, з кім табе цікава.

þ Шантаж, віна, маніпуляцыі, пагрозы, абразы і кантроль не з’яўляюцца прыкметамі «вялікага і чыстага» кахання. Калі табе непрыемны жарты, то не абавязкова іх цярпець, прымаць як належнае ці смяяцца з іх.

þ Памятай, што калі партнёр не паважае цябе, то ты не абавязаны захоўваць гэтыя адносіны. У адносінах, дзе людзі паводзяць сябе на роўных, ніхто не адчувае сябе дрэнна ці зняважана.

Таццяна Курачынская, псіхолаг.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *