Понедельник, 21 апреля 2025

Как кошка с собакой. История необычной дружбы британца и чихуахуа

733

Спачатку ў сям’і Котавых з’явіўся кот па мянушцы Малыш. Як прызнаюцца гаспадары, заводзілі яго, каб паціскаць, пагладзіць, папесціць. Але «брытанец» аказаўся з характарам і стаў проста ўпрыгожаннем кватэры, да якога лепш нават не дакранацца.
Жаданне гаспадароў завесці ласкавага гадаванца не знікла. Так у кватэры з’явілася чыхуахуа Белка. Вольга прызнаецца, што вельмі боязна было браць шчаня менавіта з-за характару ката. Тым больш, што Белка на той момант поўнасцю змяшчалася ў далоні. Усе засцярогі аказаліся дарэмнымі: Белка стала адзінай жывой істотай, якая пакарыла сэрца “брытанца”.


Незвычайнаму сяброўству ўжо чатыры гады. У ката і сабакі агульныя гульні: забегі па калідоры адзін за другім, хованкі — любімая забава ката, які хаваецца ў ваннай і назірае, як перапалоханы сабака яго шукае.
Не забывае Малыш і пра гігіену Белкі — яна заўсёды чыста вылізана. А вось есці Малыш вымушаны на падаконніку, бо Белка вельмі хутка з’ядае сваю порцыю і не саромеецца пераходзіць да міскі ката. Але калі снедаюць гаспадары, асабліва Вольга, абодва гадаванцы сядаюць побач з ёй і з тугой у вачах выпрошваюць ласункі. Шчымлівыя позіркі чакаюць і ўсіх гасцей, якія трапляюць на гэтую вуду і тайком ад гаспадароў падкармліваюць чатырохлапых сяброў.


Котавы ні разу не пашкадавалі, што адважыліся завесці ката і сабаку, нягле-дзячы на папулярны фразеалагізм. Цяпер памяць іх тэлефонаў, асабліва ў дачкі Марыі, проста перапоўнена фота і відэа з пацешнымі момантамі з жыцця Малыша і Белкі.
Кацярына Пашкевіч. Фота з сямейнага архіва Котавых.