Четверг, 10 октября 2024

Как будут работать банки в первые дни деноминации

1 313

Нацыянальны банк Беларусі сваёй пастановай даў банкам і іншым крэдытна-фінансавым арганізацыям права не ажыццяўляць 1 ліпеня разліковае і касавае абслугоўванне кліентаў або прыпыняць аказанне асобных відаў паслуг. 

maxresdefault

***

У Беларусбанку 1 ліпеня разлікова-касавае абслугоўванне кліентаў (у тым ліку юрыдычных асоб і прыватных прадпрымальнікаў) ажыццяўляцца не будзе. Пры гэтым 30 чэрвеня аддзяленні будуць працаваць у звычайным парадку.

***

Банкаматы Беларусбанка напярэдадні дэнамінацыі будуць працаваць да 23.30 гадзін, а ў пятніцу, 1 ліпеня, на працягу дня будуць уводзіцца ў рэжым абслугоўвання кліентаў па меры іх загрузкі новымі грашыма (пасля гэтага купюры ўзору 2000 года выдавацца банкаматамі не будуць).

***

Інфармкіёскі Беларусбанка не будуць функцыяніраваць з 23.00 гадзін 30 чэрвеня да 8.00 гадзін 1 ліпеня. У гэты ж перыяд нельга будзе ажыццяўляць аперацыі з банкаўскімі карткамі гэтага банка. Пра тое, што ноччу перад дэнамінацыяй нельга будзе разлічыцца банкаўскай карткай, папярэджваюць і іншыя банкаўскія ўстановы, што працуюць у Беларусі. Шэраг з іх таксама агаворвае магчымыя тэхнічналагічныя перапынкі пры абслугоўванні фізічных асоб па картках з 1 па 3 ліпеня.

***

У Белаграпрамбанку банкаматы і плацёжныя тэрміналы прыпыняюць працу з 23.00 гадзін 30 чэрвеня да 7.00 гадзін 1 ліпеня, таксама ў гэты час не будуць даступны любыя аперацыі з карткамі. Разлікова-касавае абслугоўванне кліентаў не будзе ажыццяўляцца тут з 12.00  30 чэрвеня да 4 ліпеня.

***

У перыяд з 23.00  30 чэрвеня да 6.00 1 ліпеня не змогуць скарыстацца паслугамі «Інтэрнэт-банкінгу», «М-банкінгу»,  «SМS-банкінгу» і  «ТВ-банкінгу» трымальнікі картак Беларусбанка.

На гэты ж час будзе спынена і  работа сістэмы «Разлік».

***

Недаступным з 19.00  30 чэрвеня да 9.00 4 ліпеня  будзе ўваход у сістэму «Інтэрнэт-банк» і «Кліент-банк» МТБанка. Да 2 ліпеня мяркуюць закрыць доступ  да электроннага дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Пріорбанк і Альфа-Банк.

Інфармацыю аб рабоце банкаў у гэты час можна паглядзець у інтэрнэце. На наш погляд, яна зручна сабрана ў табліцу на сайце myfin.by (http://myfin.by/stati/view/6589-puls-bolshogo-perehoda-kak-budut-rabotat-banki-v-dni-denominacii).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *