На чарговым пасяджэнні райвыканкама, перш чым пачаць разглядаць пытанні, вынесеныя на парадак дня, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручыў дыпломы пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый.

Дыпломамі І ступені ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельсагаспадарчай галіны» было ўзнагароджана ААТ «Жураўлінае», у намінацыі «Лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю, сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі» — ДУП «Пружанская ПМК-21». У намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган» дыпломам І ступені адзначана ДУА «Гімназія г. Пружаны», ІІ ступені — ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», ІІІ ступені — ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі».

У намінацыі «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрнага (блакіраванага) жылога дома (блакіраванага памяшкання ў блакірованым жылым доме)» месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом І ступені ўручаны Алене Міхайлаўне Аблавушка з вёскі Мокрае, ІІ ступені — Галіне Пятроўне Гардзей з Пружан і ІІІ ступені — Васілю Іванавічу Лапінкевічу — таксама жыхару раённага цэнтра.
Віншуем пераможцаў!
Пра тое, якія рашэнні былі прыняты па асноўных пытаннях пасяджэння райвыканкама, падрабязна раскажам у бліжэйшым нумары газеты.
Віктар Ільюшчанка
Фота Кацярыны Масік
Больш фота: https://vk.com/album-23306785_304891348 і https://ok.ru/budni/album/985115897224