Для абароны маладых пасадак ад дзікіх жывёл у Пружанскім лясгасе выкарыстоўваецца тэхналогія агароджвання. Толькі ў бягучым годзе, як расказвае галоўны ляснічы Дзмітрый Мечыслававіч Козел, на гэта выдаткавана амаль паўтара мільёна рублёў, абаронена каля 500 гектараў будучых лясоў на тэрыторыях Бярозаўскага, Міхалінскага і Лыскаўскага лясніцтваў. І гэта дае станоўчыя вынікі: зніжаюцца выдаткі на аднаўленне ўчасткаў, якія раней проста вытоптваліся дзікімі жывёламі.

Свой уклад у ахову прыроднага багацця на працягу амаль 20 гадоў уносіць і майстар лесу Пружанскага лясніцтва Міхаіл Аляксандравіч Нядзведскі.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік
