Четверг, 16 января 2025

Іванец: ва ўстановах адукацыі будуць вызначаны адзіныя дні ўшаноўвання дзяржсімволікі

170

Дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца асновай нашай суверэннай, незалежнай Беларусі, заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Асаблівую актуальнасць набываюць пытанні ўшаноўвання дзяржаўнай сімволікі — нашых сцяга і герба. Міністэрствам ужо сёння падрыхтаваны праект загаду, які прадугледжвае шэраг цырымоній ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў на ўсіх узроўнях адукацыі, пачынаючы з устаноў дашкольнай адукацыі і заканчваючы сістэмай вышэйшай адукацыі», — сказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, гэта вельмі важна. «Грамадзянін не можа быць патрыётам, не ўсведамляючы, што дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца святымі і асновай нашай суверэннай, незалежнай Беларусі, — адзначыў міністр. — У нас ёсць шэраг дзяржаўных свят, у рамках якіх і цяпер праходзяць лінейкі, цырымоніі падняцця дзяржсцяга і выканання гімна. У дзіцячых садах, вядома, гэта расказы аб гісторыі нашых дзяржаўных сімвалаў — сцяга, герба і праслухоўванне нашага дзяржаўнага гімна», — адзначыў міністр.

Андрэй Іванец дадаў, што ва ўстановах адукацыі краіны будуць вызначаны адзіныя дні правядзення рытуалаў ушаноўвання дзяржсімволікі. «У іх на сістэмнай аснове будуць прымаць удзел усе вучні», — канстатаваў ён.