Воскресенье, 12 января 2025

Интервью ко Дню банковского работника: «Беларусбанк» — в каждом доме

1 742

У апошнія гады ААТ «ААБ Беларусбанк» актыўна ўкараняе дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне (ДБА) сваіх кліентаў. Яно дае магчымасць эканоміць час на наведванне аддзяленняў банка, а ўсе аперацыі рабіць за хатнім або офісным камп’ютарам. Каб больш падрабязна даведацца аб падобных паслугах і іх перавагах мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра банкаўскіх паслуг №122 філіяла №113 Э.М. Канановічам.20161222_6185

— Эдуард Міхайлавіч, у чым выгада банка ва ўкараненні такіх форм абслугоўвання?

— Да спецыялістаў аддзялення можна звярнуцца толькі ў вызначаны час, а пры дыстанцыйным абслугоўванні нашы паслугі становяцца даступнымі кругласутачна і без усялякіх выхадных. Прычым выконваць можна не адну-дзве аперацыі, а цэлы комплекс, пачынаючы ад  аплаты  за мабільную сувязь і заканчваючы набыццём білета ў кіно або на цягнік без неабходнасці самому ехаць за ім на станцыю ў Аранчыцы або ў Брэст.

— І ўсё ж для таго, каб карыстацца ДБА, неабходны камп’ютар…

— Усе віды абслугоўвання дыстанцыйнай формы даступны не толькі са стацыянарнага камп‘ютара, а практычна з любога гаджэта. Імі можна карыстацца ў паездках, падчас сеанса ў кінатэатры і нават за мяжой, калі ёсць свабодны доступ у інтэрнэт. Напрыклад, вы запланавалі паездку за мяжу РБ, але ў гэты перыяд неабходна ўносіць чарговы плацёж за крэдыт. Літаральна ўсюды можна зрабіць гэта без непасрэднага наведвання нашага банкаўскага аддзялення.20161220_5721

— Калі паглядзець пералік  дыстанцыйных паслуг, то яны падобныя, а вось формы абслугоўвання — розныя. Як разабрацца, якую выбраць?

— Кожная форма мае свае адметнасці і перавагі. Інтэрнэт-банкінг, напрыклад, лічыцца самым папулярным, але ў  М-банкінга ёсць сэрвіс «Лакатар банкаўскіх паслуг», з дапамогай якога лёгка адшукаць інфармацыю аб месцы знаходжання бліжэйшых банкаматаў, інфакіёскаў, банкаўскіх устаноў. У звестках адлюстраваны рэжым работы, спіс даступных аперацый. Там жа можна знайсці і дадзеныя аб пунктах гандлю і сэрвісу, дзе ўладальнік пластыкавай карткі  нашага банка можа атрымаць дадатковую скідку.

— З ростам колькасці ўладальнікаў пластыкавых картак павялічваецца і крымінальная статыстыка. Ці не дабавіць рызыкі стаць ахвярай махляроў дыстанцыйнае абслугоўванне?

— Відавочна, што злачынствы, звязаныя  з пластыкавымі карткамі,  вынік наіўнасці іх уладальнікаў: даверыў знаёмаму зняць грошы, укралі кашалёк, дзе разам з карткай захоўваецца і ПІН-код… Але ў сферы карыстання ДВА, якія распаўсюджваюцца апошнія пяць гадоў вельмі актыўна, не зарэгістравана ніводнага злачынства. Для забеспячэння бяспекі ўсіх  аперацый тут выкарыстоўваецца шматфункцыянальная сістэма абароны, пачынаючы ад вызначэння асобы карыстальніка і заканчваючы рознымі механізмамі шыфравання дадзеных. Але і тут грамадзяне павінны быць асцярожнымі: шкодных вірусных праграм, а таксама віртуальных махляроў хапае ў сусветнай сетцы.

*

20161220_5758

Спецыялісты аддзела рознічнага бізнэсу С.Ф.Стэпусь, І.Ю.Літвінчук, А.А.Лаўрусік і Н.Д.Ляшэвіч.

20161220_5717

Упраўляючая аддзялення №84 А.В.Новік  дапамагае кліенту асвоіць сістэму «Разлік».

20161220_5769

А.М.Арэхава і В.С.Дарашкевіч, спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг.

Гутарыў Алег СІДАРЭНКА. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *