Понедельник, 16 сентября 2024

Инспектор Николай Дронь победил в областном профессиональном конкурсе и стал вторым в республиканском

1 527

Напрыканцы мінулага года ў сталіцы Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях быў праведзены традыцыйны конкурс «Лепшы дзяржаўны інспектар Рэспублікі Беларусь па пажарным наглядзе 2017». Трэба адзначыць, што рэспубліканскаму этапу папярэднічаў раённы, а потым і абласны адбор. Яго паспяхова прайшоў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях М.В.Дронь. Яму і было даручана абараняць гонар вобласці на фінальных спаборніцтвах.
Мікалай Валер’евіч прыйшоў служыць у райаддзел у 2011 годзе. Спачатку займаў пасаду інспектара-прапагандыста, але мэтанакіраванасць і адказнасць маладога супрацоўніка былі адразу заўважаны кіраўніцтвам аддзела, што дало спецыялісту магчымасць узнімацца па кар’ернай лесвіцы. Але і на новых пасадах Мікалай Валер’евіч не спыняў работу над сваёй адукаванасцю: скончыў спачатку ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ, а пасля — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Багаж ведаў, пастаянная практыка дапамаглі інспектару ў 2014 годзе на такім жа рэспубліканскім конкурсе заваяваць першае месца і званне «Лепшага інспектара Рэспублікі Беларусь».
— На гэты раз заданні трапілі больш складаныя,— дзеліцца ўражаннямі ад сёлетніх выпрабаванняў Мікалай Валер’евіч.— Напрыклад, мне было даручана прааналізаваць рэальны праект будаўніцтва падземнага паркінга з рэстаранамі, па якім наўрад ці ў Пружанах я мог бы папрактыкавацца.
У выніку з шасці этапаў конкурсу старшы інспектар стаў пераможцам у чатырох, за што журы прысудзіла яму другое месца ў рэспубліцы. І такі вынік цалкам задавальняе, бо, па-першае, М.В.Дронь толькі крыху саступіў галоўнаму інспектару г.Мінска, а па-другое, ён лічыць гэта чарговым штуршком да далейшага прафесійнага самаўдасканалення.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *