Понедельник, 2 декабря 2024

Інспекцыя МПЗ па Пружанскім раёне запрашае да ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў «Падаткі вачыма дзяцей»

122

У верасні — снежні 2023 года інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне праводзіць дзіцячы конкурс відэаролікаў на тэму «Падаткі вачыма дзяцей».

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў уключна. У інспекцыю МПЗ па Пружанскім раёне (224145, г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17, imns217@nalog.gov.by) па 1 снежня трэба накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе і відэаролік (працягласцю не больш за 4 мінуты).

Па больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ па Пружанскім раёне па тэлефонах 4-03-08, 4-03-36. Усе набходныя звесткі размешчаны і на сайце Пружанскага райвыканкама па гэтай спасылцы.