Вторник, 8 октября 2024

Інфармуе райсельгасхарч: яравая сяўба завершана, ідзе нарыхтоўка кармоў

335

Дыспетчарская служба ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама паведамляе аб ходзе палявых работ.

Па стане на 23 мая амаль усе гаспадаркі раёна завяршылі сяўбу яравых культур. Крыху адстаюць у ААТ “Роўбіцкае” і ААТ “Радзіма”. Але ёсць спадзяванне, што, калі гэты нумар атрымаюць падпісчыкі, і гэтыя таварыствы ўжо справяцца з пасяўнымі работамі. Завяршылася таксама сяўба кукурузы.

Зараз наступае гарачая пара нарыхтоўкі кармоў для грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

Травы першым укосам скошаны на плошчы ў 370 гектараў, што да плана (28000 га) складае 1,3%. Гэтыя работы вядуцца ў ААТ “Ружаны-Агра” (скошана 315 га пры плане 4620 га), ААТ “Пружанскае” (26 га і адпаведна 1770 га), ААТ “Ліноўскае” (20 га і адпаведна 1710 га) і ААТ “Мурава” (9 га і адпаведна 1010 га).

У ААТ “Ружаны-Агра” пачалі закладку сенажных траншэй. У гэтай гаспадарцы ўжо нарыхтавана 5839 тон сенажу пры плане 69000 тон.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік, носіць ілюстрацыйны характар