
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Пружанскага райвыканкама Міхаілам Грышкевічам сустрэлася з калектывам Пружанскага аграрна-тэхнічнага коледжа.
Асноўныя тэмы, якія былі разгледжаны на сустрэчы, гучалі так: «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Аб экстрэмізме як пагрозе нацыянальная бяспекі». Спікерамі па гэтым тэмам выступілі памочнік пракурора Пружанскага раёна Лілія Буйніч і начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Ігар Амельянчук.
З уступным словам да прысутных звярнулася галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзела і па справах моладзі райвыканкама Юлія Пасько. Яна адзначыла, што тэматыка гэтай сустрэчы невыпадковая.
22 сакавіка адзначаецца трагічная дата — Дзень памяці ўсіх спаленых вёсак. Так, не ў адзін дзень фашысты і іх памагатыя знішчалі населеныя пункты ў гады Вялікай Айчыннай, вёскі разам з жыхарамі сціраліся з твару зямлі планамерна, ізуверскі. Сімвалам усіх спаленых вёсак стала Хатынь, дзе 22 сакавіка 1943 года атрадам карнікаў, які складаўся з эсэсаўцаў і паліцаяў, у агні было знішчана 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў.

Аб расследванні генацыду беларускага народа расказала Лілія Буйніч. Следства працягваецца, знаходзіцца ўсё больш і больш безыменных магіл ахвяр фашызму.
Ігар Амельянчук у сваім выступленні нагадаў падзеі 2020 года. Калі ўдалося адстаяць краіну ад спроб эстрэмістаў захапіць уладу, ператварыць квітнеючую Беларусь накшталт Украіны. Дзякуючы жалезнай волі нашага Прэзідэнта, большай частцы беларускага народа бел-чырвона-белая рэвалюцыя не ўдалася. Да гэтых пор выяўляюцца так званыя «спячыя» экстрэмісты як унутры краіны, так і за яе межамі. Чакаюць часу, калі можна ўзяць рэванш і па-халуйскі здаць Беларусь заходнім гаспадарам. Але гэтага ніколі не будзе, органы аховы правапарадку, армія заўсёды напагатове даць адпор «свядомым». Ні адзін не схаваецца ад адказнасці.
Асобы акцэнт такіх сустрэч робіцца на выступленні Міхаіла Грышкевіча. Гэтая частка мерапрыемства праходзіць у форме жывога дыялогу. Спачатку Міхаіл Міхайлавіч расказвае, што ўдалося зрабіць, што плануецца, потым адказвае на пытанні сабраўшыхся. А гэтых пытанняў заўсёды шмат. Дарэчы, акрамя разгляду праблем, прысутныя дзякуюць старшыні райвыканкама за тое, што ўдалося зрабіць, а гэта і добраўпарадкаванне горада і сельскіх населеных пунктаў, рэканструкцыя і ўзнаўленне дарог і многае іншае. Былі падзякі і на гэты раз. Але і ўзнімаліся праблемы. Напрыклад, стварэнне прытулку для бяздомных жывёл, асфальтаванне вуліцы Мачалава, правядзенне гарадской дыскатэкі для выпускнікоў школ, узвядзенне пункта прыпынку аўтобусаў у Новых Засімавічах і многія іншыя. Усе пытанні ўзяты на кантроль. Гэта значыць, што ні адно не застанецца без увагі кіраўніка раёна. Будзе дасканалае разбіральніцтва, будуць знаходзіцца шляхі іх вырашэння.
Многа цікавых мерапрыемстваў чакае пружанцаў у гэтым годзе. Пра «Вытокі» мы ўжо не адзін раз расказвалі. Але і свята горада будзе даволі грандыёзным. Як сказаў Міхаіл Міхайлавіч, не горш, чым у мінулы юбілей. Але гэта ўсё гараджане і госці ўбачаць на свае вочы.
Віктар Ільюшчанка Фота аўтара