У Жабінцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Словы падзякі і ўзнагароды за працу работнікам ферм і палёў гучалі ад кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікоў прафесійнага і аграпрамысловага саюзаў.
На гэтым мерапрыемстве стала вядома, што дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» — Ганаровы работнік АПК Брэсцкай вобласці і Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Мікалай Жогал папоўніў Кнігу Гонару Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза. Нагадаем, што яе выданне было ініцыявана саюзам чатыры гады таму. Цяпер у выданні 113 імёнаў.
Віншуем з высокай і заслужанай адзнакай працы, Мікалай Сцяпанавіч!
Фота Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза. Відэа «Беларусь 4. Брэст»