Понедельник, 28 апреля 2025

Ідзём галасаваць за сваю будучыню! 27 лютага — асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, аддаць голас датэрмінова можна сёння і заўтра

459

На Мураўскім ўчастку для галасавання № 29, як і на ўсіх іншых, створаных для правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, датэрміновае галасаванне пачалося ў аўторак і працягваецца па заўтрашні дзень, 26-га лютага. Участкі адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін. У асноўны дзень галасавання, 27 лютага, участкі будуць працаваць з 8.00 да 20.00 гадзін.

Актыўнасць жыхароў Муравы, як і Пружаншчыны наогул, падчас датэрміновага галасавання дастаткова высокая. Традыцыйна многія ідуць на ўчастак для галасавання ўсёй сям‘ёй.

На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны ў адным з двух квадратаў, адпаведна «за» або «супраць». Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь прызнаецца несапраўдным.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.

Фота Кацярыны Масік