
Набліжаецца верасень, а з ім і новы навучальны год. Гэта час клопату, прыемных хваляванняў і падрыхтоўкі да новага школьнага старту. Бацькі з дзецьмі адпраўляюцца на пошукі ідэальнага ранца, выбіраюць элегантную форму, складаюць спісы патрэбных рэчаў. Але галоўнае — гэта прыемныя моманты, калі сям’я аб’ядноўваецца, каб зрабіць падрыхтоўку да школы сапраўдным святам. І ў гэты асаблівы час варта нічога не ўпусціць, таму да паходу на школьны кірмаш трэба рыхтавацца грунтоўна.

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму школьная форма асацыіравалася са строгімі касцюмамі, спадніцамі-карандашамі і аднолькавымі кашулямі. Сёння школьны гардэроб — гэта не проста афіцыйны дрэс-код, а прастора для самапраяўлення, дзе спалучаюцца эстэтыка, практычнасць і індывідуальнасць. Сучасныя калекцыі «Беллегпрама» і іншых вытворцаў даюць магчымасць камбінаваць разнастайныя фасоны: ад класічных пінжакоў да стыльных жакетаў, кардыганаў са школьнай сімволікай. Акцэнт на больш лёгкія тканіны з дабаўленнем бавоўны і эластану.
Зразумела, што не кожная сям’я можа адначасова выкласці «круглую» суму на пакупкі. А калі дзяцей двое і больш? Але пра гэта можна не турбавацца, бо на дапамогу прыходзіць і дзяржава, і грамадскія аб’яднанні, і проста неабыякавыя людзі.
Дзяржаўная праграма ў падтрымку пакупнікам
У рамках выканання п. 11 падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады ў Пружанскім раёне праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі да 2024-2025 навучальнага года. Гэты від дапамогі выплачваецца са сродкаў раённага бюджэту шматдзетным сем’ям, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей на 31 жніўня ва ўзросце да 18 гадоў (родныя, усыноўленыя або ўдачароныя) на кожнага навучэнца, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У склад сям’і не ўлічваюцца прыёмныя дзеці і дзеці, якія знаходзяцца пад апекай.
Памер выплачваемай дапамогі складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на
1 жніўня 2024 года на кожнага школьніка. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на кожнага вучня ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сем’і атрымаюць з
1 па 29 жніўня.
Шматдзетныя сем’і, якія не падалі ва ўстанову адукацыі па месцы навучання школьніка дакументы для атрымання дапамогі, могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама кабінет 212
(2 паверх, вул. Чырвонаармейская, 78, г. Пружаны). Тэлефон для даведак 4-15-63 (намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела працы Дар’я Чарняк).
Па гэтую выплату можна будзе звярнуцца і ў суботу 16 і 23 жніўня з 9.00 да 14.00 гадзін.
Для атрымання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетныя сем’і самастойна прадастаўляюць наступныя дакументы:
— заяву на матэрыяльную дапамогу;
— копію пасведчання шматдзетнай сям’і;
— даведку аб складзе сям’і;
— дакумент, які пацвярджае навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) на кожнага вучня.
Заяўнікам, у якіх дзеці ідуць у 1, 10 класы, неабходна прадаставіць даведку аб залічэнні ва ўстанову адукацыі;
— выпіску па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку з БАЗАВЫМІ ўмовамі абслугоўвання;
— пры неабходнасці іншыя дакументы.
Актыўнасць грамадскіх аб’яднанняў
Як паведаміла старшыня райкама «БРСМ» Ульяна Апаляйчук, саюз моладзі дзейнічае ў актыўнай звязцы з установамі і арганізацыямі раёна. У гэтым годзе яны таксама праводзяць дабрачынную акцыю «У школу з добрым сэрцам», падчас якой актывісты аб’яднання арганізуюць збор канцылярскіх прыналежнасцей, якія потым размяркоўваюцца па канкрэтных сем’ях.
Штогод да маштабнай рэспубліканскай акцыі «У школу — з «Белай Руссю»!» далучаецца і раённае падраздзяленне грамадскай арганізацыі. Па словах старшыні РГА «Белая Русь» Таццяны Кашкан, запланавана ўручэнне каля
50 грашовых сертыфікатаў на набыццё неабходных школьных рэчаў, а таксама карысных падарункаў першакласнікам, якія нарадзіліся на Дзень Незалежнасці. Гэта датычыцца шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Падарункі таксама атрымаюць каля 10 найбольш актыўных удзельнікаў конкурсаў і праектаў раённай арганізацыі. У планах актывістаў аказанне дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і сем’ям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Акцыя стартуе з 15 жніўня.
У гэтым годзе «Дзіцячы свет» таксама падрыхтаваў для школьнікаў усё неабходнае, ды па разумным кошце. У магазіне рэалізуецца шырокі асартымент не толькі школьнага адзення дзелавога стылю, але і спартыўная форма, абутак. Увогуле, акцэнт тут робіцца толькі на беларускіх вытворцаў лёгкай прамысловасці, каб бацькі былі ўпэўненыя, што набываюць карысныя і бяспечныя рэчы згодна з рэкамендацыямі гігіеністаў.
У дадатак у поўным маштабе прадстаўлена канцылярыя, рукзакі, спецыяльныя сшыткі для лабараторных, практычных работ, контурныя карты і атласы, разлічаныя на ўсе ўзроставыя групы дзяцей.
Да ведама бацькоў!
У «Дзіцячым свеце», а таксама ў шэрагу прамтаварных магазінаў раёна дзейнічае акцыя «У школу з радасцю», якая можа дапамагчы ў фінансавых тратах:
Пры пакупцы тавараў школьнага асартыменту (ранцаў, абутку, адзення дзелавога стылю, папярова-белых і школьна-пісьмо-вых тавараў) на суму: ад 60 да 149,9 рублёў скідка 10% з рознічнага кошту; ад 150 рублёў і вышэй скідка 15% з рознічнага кошту;
— крэдыт на 3 месяцы з першапачатковым узносам 10%, без спагнання платы за карыстаннем крэдытам;
— пры пакупцы адзення дзелавога стылю асобных мадэляў (да 2022 года выпуску ўключна) прадастаўляецца скідка канчатковаму пакупніку 50% з рознічнага кошту ў краме «Дзіцячы свет»;
— праводзімыя «Дні скідак» — 22 і 27 жніўня 2025 года!
Арыенціровачны кошт камплекта для малодшых школьнікаў — ад 336 да 500 рублёў, а для старшакласнікаў — ад 414 да 600 рублёў.
Арыенціровачны кошт аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад для навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі: 1-4 клас — 250,73 руб.; 5-11 клас — 226,61 руб.
Дэманстрацыя мадэляў школьнай формы адбудзецца 17 жніўня ў 11.00 па адрасе: г. Пружаны вул. Савецкая,11.
Да 1 верасня засталося амаль тры тыдні. Каб нічога не ўпусціць, пачынаць рыхтавацца трэба ўжо зараз, прычым для гэтага ёсць усе ўмовы. І гэта не толькі абавязак, але і магчымасць знайсці свой унікальны стыль, каб ён толькі дапамагаў на шляху да ведаў!
Ірына Велясевіч
Фота аўтара
