Понедельник, 16 сентября 2024

І зноў — пра лаўкі на Кастрычніцкай. Чытачка ў чарговы раз уздымае набалелае пытанне

621

Жыхарка горада Галіна Міхайлаўна звяртае ўвагу на адсутнасць лавак па ўсёй вуліцы Кастрычніцкай.

— Гэтая вуліца вельмі працяглая, і паток людзей тут насычаны. А вось састарэлым прысесці і адпачыць практычна няма дзе.

У прыватнасці, жанчына раіць звярнуць увагу на ўчастак каля моста, дзе можна было б размясціць 1-2 лаўкі. Калі ж гэта будзе прызнана нерацыянальным, то аспрэчыць яе меркаванне наконт неабходнасці месца адпачынку каля аддзялення банка, оптыкі і аптэкі немагчыма.

— На свае вочы бачыла, як людзі былі вымушаны сядзець на прыступках ганкаў гэтых устаноў. І некалі ж тут былі лаўкі, але іх чамусьці прыбралі.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік