Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы настойлівасці і цярпенню вы ўпэўнена прайшлі праз строгі адбор і дабіліся права спаборнічаць на лепшых лядовых арэнах краіны», — гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гульня ў хакей вучыць перш за ўсё ўпарта працаваць, узаемадзейнічаць у камандзе і сябраваць, фарміруе характар і загартоўвае волю.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі спаборніцтваў зробяць усё магчымае, каб прывесці каманду да запаветнага п’едэстала: «Няхай наперадзе ў вас будуць амбіцыйныя мэты і вялікія перамогі ў спорце, вучобе, працы і жыцці. Жадаю вам моцнага здароўя і поспехаў».