Суббота, 12 октября 2024

Гудбай, Америка! Наш земляк оставил бизнес за океаном и теперь разводит овец и кроликов

1 416

Вёска Арабнікі — адна з тых, дзе людзі з ахвотай будуюць новыя дамы і набываюць старыя пад рэканструкцыю. Дзесяць гадоў таму такі дом прыкупіў тут і Мікалай Рыгоравіч Слабада.

Лёс пакідаў гэтага чалавека па свеце. Сам  з пружанскай вёскі Котра, напачатку жыццёвага шляху трапіў на Украіну, дзе стварыў сям’ю. Пасля пераехалі ў Эстонію. У 1988 годзе, калі ў гэтай краіне некарэннаму насельніцтву жыць стала цяжка,  эмігрыраваў у ЗША.

— У Злучаных Штатах Амерыкі я атрымаў статус бежанца і  дапамогу ў пошуках працы, — гаворыць Мікалай Рыгоравіч.

Так за акіянам  сям’я Слабады пражыла 20 гадоў. У штаце Арэгон мелі ўласны бізнэс.

— Займаліся вырабам каўбас і трымалі свой рэстаран, — успамінае Мікалай Рыгоравіч.

У 2007 годзе Мікалай Слабада, перадаўшы свой бізнэс малодшаму брату, вярнуўся з жонкай і сынам на радзіму (дзве дочкі засталіся за акіянам).  Як прызнаецца сам, у апошнія гады перад ад’ездам дрэнна спаў па начах: турбаваў страх страціць сваю справу, цяжкім і   мітуслівым  успрымалася жыццё.

У Арабніках мужчына адбудаваў куплены дом, паставіў невялікую цяпліцу. Цяпер займаецца развядзеннем авечак і трусоў. А вось агарод, як у нашым разуменні, не садзіць — вакол дома па амерыканскай звычцы разбіты зялёны газон.

— Пасля вяртання ў родныя мясціны прыйшло супакаенне і на душы стала лягчэй, — гаворыць Мікалай Рыгоравіч. — Тут так ціха і прыгожа.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *