Среда, 9 июля 2025

Графік курсіравання гарадскіх аўтобусаў будзе зменены ў Пружанах 19 кастрычніка па прычыне правядзення сельгаскірмашу

336

Філіял «Аўтамабільны парк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем 19 кастрычніка 2024 года кірмашу «Пружанская восень» змяняецца графік курсіравання гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

У гэты дзень, 4.00 да 18.00 гадзін, па вул. Урбановіча, Савецкай, Тармасава, Чырвонаармейскай (прыпынкі «Стаматалагічная паліклініка», «Бібліятэка») будуць адменены гарадскія маршруты № 6, 8, 9, 11; прыгарадны «3Т Пружаны—Клепачы».

Арганізацыя руху гэтых маршрутаў будзе ажыццяўляцца па прыпынках: «Кастрычніцкая», «СШ № 3», «СШ № 4», «Кірава», «Шырмы» і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным накірунку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 4-12-67, 38-8-52.