Четверг, 10 октября 2024

Пружанскі раён на сямейным фестывалі «Время» прадставілі старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскай ЦРБ Марыя Грышкевіч з дачкой Сафіяй

424

Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Грышкевіч прыняла ўдзел у сямейным фестывалі «Время».

Фестываль, арганізатарам якога сталі грамадскае аб‘яднанне і беларуская партыя «Белая Русь» прайшоў на базе аздараўленчага лагера «Энергетык». Наш раён прадставілі Марыя Грышкевіч з дачкой Сафіяй.

Марыя Грышкевіч падзялілася ўражаннямі:

— Фестываль быў вельмі маштабны. Больш за 500 аднадумцаў, чатыры дыялогавыя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваліся пытанні развіцця грамадскай арганізацыі і партыйнага будаўніцтва, сітуацыя ў свеце. На фестываль запрасілі не толькі членаў «Белай Русі», але і нашых дзяцей! Для маладога пакалення былі прадугледжаны квэсты, квізы, іншыя інтэрактыўныя мерапрыемствы. Фестываль запомніцца надоўга пазітывам і душэўнасцю, дарослыя і дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, новы вопыт і новыя веды.

Уладзіслаў Шпарла. Фота прадастаўлена РГА «Белая Русь»