Яшчэ адно рэдкае фота захавалася ў сям‘і Патапчукоў. Мала хто памятае, але ў Пружанах пэўны час быў не адзін, а два помнікі Сталіну.

Першы — постаць ва ўвесь рост, як мы ўжо расказвалі, стаяў на цэнтральнай плошчы па вул. Савецкай побач з помнікам Ле-ніну. А другі – бюст – знаходзіўся на цяперашнім павароце з вуліцы Чырвонаармейскай на аўтатрасу ў бок Ружан. На месцы, дзе пазней пабудавалі завод радыёдэталяў, быў вялікі гарадскі стадыён, а помнік стаяў якраз за ім, абгароджаны невялікім плотам, побач з кветнікам.
Іосіф Сталін памёр 5 сакавіка 1953 года. З 6 па 9 сакавіка ў СССР была абвешчана жалоба. Мітынгі з нагоды развітання з правадыром праводзіліся ў кожным населеным пункце. Як узгадвае пружанскі старажыл М.І. Ляхоцкі, гарадскія прадпрыемствы і арганізацыі “падзяліліся”: адна частка наладжвала жалобныя мерапрыемствы ў цэнтры, другая – у яе трапіў і сам Мікалай Іванавіч — каля помніка на выездзе.
Ірына СЯДОВА.
Фота з архіва Леаніда ПАТАПЧУКА.