Да Дня аўтамабіліста і дарожніка, нам здаецца, дарэчы будзе такое фота. Са скрыжавання каля Белых лавак на вуліцу Леніна хвацка выязджае адзіны легкавік.

Гэта 1960-я гады. Брукоўку на дарогах райцэнтра яшчэ не замянілі на асфальт, а святлафор на скрыжаванні з‘явіцца ў няхуткай будучыні. Дрэвы высаджаны блізка да праезнай часткі, пешаходныя пераходы не пазначаны: аўтатранспарту ў горадзе мала і паняцці бяспекі на дарогах пакуль не вельмі актуальныя.
Шчаслівыя часы, калі людзі і аўтамабілі не заміналі адзін аднаму…
Няшчасныя часы, калі пакупка аўто была такой жа недасягальнай, як палёт на Месяц…
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова