Яшчэ адзін фотаздымак з архіва Валянціны Арсеньеўны Дробат. Выхаванцы Пружанскага дзіцячага дома купаюцца на басейне. Другая палова 1950-х.

Тэрыторыю дзетдома (нагадаем, ён размяшчаўся ў былой сядзібе доктара Пацэвіча ў канцы вуліцы Савецкай) аддзяляў ад гарадскога басейна толькі плот. Нядзіўна, што гэтае месца адпачынку было «сваім» для дзетдомаўцаў. Ды і для астатніх тагачасных пружанцаў: штучны вадаём па вул. Пушкінскай выкапалі яшчэ праз дзясятак гадоў.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.