Гэты здымак зроблены напачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1954-м быў пабудаваны новы вытворчы цэх Пружанскага малаказавода на ўскраіне горада і прыёмка малака вялася ўжо там.
А на гэтым здымку малакавоз яшчэ прывёз малако з фермы да старых будыначкаў, што мясціліся за Беларускай сярэдняй школай №1 (прыкладна на месцы цяперашняй дысказалы Палаца культуры). У цэнтры ў белым спецадзенні Мікалай Васільевіч Супрунчук. Тады ён толькі пачынаў працаваць на «малочцы». У далейшым «дарос» да старшага майстра. На жаль, рана пайшоў з жыцця: яго не стала ў 1988 годзе.
Ірына СЯДОВА.
Фота з сямейнага архіва Л.М.Мязгі.